Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. З гэтай нагоды Столінскі ТЦСАН праводзіць тыдзень беларускай мовы. Атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыіі інвалідаў аг. Альшаны наведалі сельскую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемстве " Аб мове на роднай мове". Пазнаёміліся з паэзіяй беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў, паслухалі пераможцаў онлайн-конкурсу "О, Беларусь, мая шыпшына".