Паслугі сядзелкі
Паслугі сядзелкі аказваюцца на ўмовах частковай аплаты ў форме сацыяльнага абслугоўвання дома малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам.
Памер частковай аплаты для непрацаздольнага грамадзяніна складае 60 працэнтаў тарыфу на сацыяльныя паслугі.
Астатнім непрацаздольным грамадзян паслугі сядзелкі прадастаўляюцца на ўмовах поўнай аплаты.
Для заключэння дагавора аказання дадзеных сацыяльных паслуг прадастаўляецца пісьмовая заява і грамадзяне падаюць наступныя дакументы:
- дакумент, які сведчыць асобу;
- дакумент устаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і іншыя) для грамадзян, якія адносяцца да льготнай катэгорыі;
- медыцынскую даведку аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання паслуг сядзелкі;
Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра на працягу 3 рабочых дзён з дня звароту праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання матэрыяльна-бытавога становішча і запытваюць наступныя дакументы:
- звесткі аб памеры атрыманай пенсіі за месяц папярэдні месяцу падачы заявы аб аказанні паслуг, - для адзінокіх непрацаздольных грамадзян;
- звесткі аб адсутнасці догляду за грамадзянінам, якія звярнуліся за аказаннем сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлiвае дапамогу па доглядзе за інвалідам I групы або асобы, якая дасягнула 80- гадовага ўзросту;
- даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і.
Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца на працягу 5 рабочых дзён пасля атрымання апошняга неабходнага дакумента (звестак).
Грамадзяне пры падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг маюць права самі прадставіць дакументы запытаныя ГУ «Столінскі ТЦСАН».