Дзейнасць цэнтра
Мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца ажыццяўленне на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі арганізацыйнай, метадычнай і практычнай дзейнасці па сацыяльнаму абслугоўванню грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці Цэнтра:
удзел у адсочванні сацыяльна-дэмаграфічнай сітуацыі і распрацоўцы прапаноў па ўдасканаленні сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэрыторыі Столінскага раёна;
дыферэнцыраваны (па катэгорыях) ўлік грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вызначэнне неабходных ім формаў сацыяльнага абслугоўвання, відаў сацыяльных паслуг;
забеспячэнне выканання дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартаў у галіне сацыяльнага абслугоўвання;
задавальненне патрэб грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, у сацыяльных паслугах, уключаных у пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ў рамках норм і нарматываў забяспечанасці грамадзян паслугамі дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання;
прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, іншых сацыяльных паслуг, якія ўводзяцца па рашэнні заснавальніка;
удзел у размеркаванні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў натуральнай форме, замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама дапамогі (ахвяраванняў), атрыманай ад фізічных асоб, якая паступае ў Цэнтр;
правядзенне інфармацыйна-асветніцкай працы па актуальных пытаннях сацыяльнага абслугоўвання на тэрыторыі Столінскага раёна;
прыцягненне да супрацоўніцтва валанцёраў для аказання сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі;
супрацоўніцтва з арганізацыямі розных формаў уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў межах сваёй кампетэнцыі;
падрыхтоўка метадычных матэрыялаў на аснове практычнай дзейнасці Цэнтра;
вывучэнне, абагульненне і ўкараненне ў практыку лепшага айчыннага і замежнага вопыту сацыяльнага абслугоўвання;
складанне і аналіз ведамаснай і іншай справаздачнасці па напрамках дзейнасці Цэнтра;
падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання;
забеспячэнне павышэння кваліфікацыі работнікаў Цэнтра.
Цэнтр мае права ажыццяўляць iншыя функцыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
Дзейнасць Цэнтра фінансуецца ў адпаведнасці з заканадаўствам за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.