🎉 Гала-канцэрт у рамках
🎉 Гала-канцэрт у рамках
II сямейнага фестывалю “Разам” прайшоў пад Мінскам. Арганізатар мерапрыемства - грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жагчын”.
💃🏻 Сёння 24 сям’і, а гэта 120 чалавек дэманстравалі свае таленты.
🙌🏽 Брэсцкую вобласць прадставілі дзве сям’і: сям’я Савіцкіх з г. Століна і сям’я Мерных з г. Баранавічы.
Наталля Васільеўна і Мікалай Паўлавіч Савіцкія і іх трое дзетак - Захар, Павел и Насця - адзіныя, хто выступаў на роднай мове. У свой творчы нумар яны ўклалі лепшыя якасці палешукоў: шчырасць, душэўнасць, любоў да сям’і, да дзяцей, да Беларусі. А фінальная частка выступлення, што ў Столінскім раёне пражываюць 2320 шматдзетных сем’яў, ордэнам Маці ўзнагароджаны 857 жанчын, і гэтыя лічбы не выпадковыя, бо “Адданасць Радзіме - гонар для палешука!” сарвалі шквал апладысментаў!