У філіяле ДУ "Столінскі ТЦСАН" г. Давыд-Гарадок з ўдзельнікамі клуба “Добрыя сустрэчы”
У філіяле ДУ "Столінскі ТЦСАН" г. Давыд-Гарадок з ўдзельнікамі клуба “Добрыя сустрэчы” адбылася творчая сустрэча «На жыццёвай сцяжынцы». Госцем сустрэчы стаў Віталь Уладзіміравіч Адамаў. Віталь Уладзіміравіч – настаўнік, паэт, партыёт нарадзіўся, жыве і працуе ў палескай глыбінцы – самабытнай вёсцы Століншчыны – Цераблічы.
У ходзе сустрэчы Віталь Адамаў расказаў пра сябе, пра свой шлях у прафесію, пра тое, што стала штуршком для напісання вершаў.
Творчая сустрэча з паэтам ускалыхнула ў кожнага высокія пачуцці патрыятызму і любові да сваіх каранёў, да роднай беларускай зямлі. Час сустрэчы праляцеў незаўважна, і быў багаты на ўражанні. Напрыканцы сустрэчы ўдзячныя слухачы пажадалі майстру слова, каб яго таленавітай душы было заўсёды ўтульна, а жыццё не засмучвала, а толькі зачароўвала і дарыла новыя захапляльныя тэмы для яго творчасці.