“Ёсць жаданне пакінуць пасля сябе добры, выразны след”

💎“Ёсць жаданне пакінуць пасля сябе добры, выразны след”- аб планах дзейнасці ў якасці дэпутата раённага Савета падзялілася Людміла Мароз,
-- У сваёй дэпутацкай рабоце маю намер акцэнтаваць увагу прадстаўнічага органа ўлады на пытаннях падтрымкі сям’і, асабліва сям’і шматдзетнай, а таксама ўражлівых катэгорый насельніцтва – састарэлых, адзінокіх сталых людзей, інвалідаў. Гэтай работай займаюся па роду дзейнасці, але ж бывае ўзнікаюць пытанні, праблемы, якія патрабуюць вырашэння на больш высокім узроўні.
Скажам, наш цэнтр шмат гадоў працуе на папулярызацыю ідэі шматдзетнай сям’і. Мы аформілі свае напрацоўкі, аб’ядналі іх у праект пад назвай “З сям’і пачынаецца Радзіма”. І бачым, што комплексны, міжведамасны падыход дае станоўчыя вынікі: за апошнія гады колькасць шматдзетных сем’яў у раёне істотна вырасла.
А для выбаршчыкаў Усходняй акругі №1, што аказалі мне давер, мяркую стаць дэпутатам, які зможа данесці да органаў улады іх праблемы і запыты, а таксама аператыўна праінфармаваць,photo_2024-03-25_16-44-18.jpg

Печать