Беларускія пісьменнікі ў гісторыі майго краю
Столінскім ТЦСАН у аддзяленні дзеннага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту праведзены круглы стол на тэму “Беларускія пісьменнікі ў гісторыі майго краю”. Удзельнікі сустрэчы падрыхтавалі матэрыял на беларускай мове аб заснавальніку нацыянальнай драматургіі - Вінцэнце Дуніну-Марцінкевічу. Інтэрактыўна паглядзелі спектакль “Пінская шляхта” па аднаіменным творы, які, дарэчы, напісаны аўтарам пасля наведвання вёскі Альпень, што ў Столінскім раёне (раней гэта была Пінская воласць). Таксама наведвальнікі аддзялення згадалі жыццё і творчасць Янкі Купалы - майстра беларускай літаратурнай мовы, які бываў у нашых мясцінах. Прысутныя падзяліліся ведамі аб гісторыі роднага краю, традыцыях, а таксама цікавымі звесткамі з жыцця беларускіх пісьменнікаў.