Міжнародны дзень роднай мовы

  21  лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб.  З гэтай нагоды Столінскі ТЦСАН праводзіць тыдзень беларускай мовы.  Атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыіі  інвалідаў  аг. Альшаны наведалі сельскую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у мерапрыемстве " Аб мове на роднай мове". Пазнаёміліся з  паэзіяй беларускіх  пісьменнікаў-юбіляраў, паслухалі пераможцаў онлайн-конкурсу "О, Беларусь, мая шыпшына".

Печать