Аказанне платных сацыяльных паслуг "сацыяльнае таксі"

У адпаведнасці з Рашэннем Столінскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.01.2008 № 26 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку і ўмовах прадастаўлення транспартных паслуг «сацыяльнае таксі» асобным катэгорыям сем'яў і грамадзян»

Права на транспартныя паслугі «сацыяльнае таксі» маюць:

- інваліды, адзінокія, адзінока пражываючыя непрацаздольныя грамадзяне; 

- удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх па льготах грамадзяне;

-малазабяспечаныя шматдзетныя, няпоўныя сем'і, сем'і, якія выхоўваюць дзяцей інвалідаў; 

- асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. 

 

Транспартныя паслугі «сацыяльнае таксі» падаюцца на падставе пісьмовага звароту (заявы), які паступіў у цэнтр. 

 Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы:

- пашпарт ці іншы дакумент які сведчыць асобу; 

- пасведчанне інваліда; 

- пасведчанне шматдзетнай сям'і; 

- даведкі аб даходах за апошнія тры месяцы, што папярэднічаюць месяцу звароту - для малазабяспечаных сем'яў; 

- квітанцыя аб выплаце паслугі. 

 

Транспартныя паслугі «сацыяльнае таксі» прадастаўляюцца на платнай аснове

Кошт 1 кіламетру прабегу 20 капеек

Кошт 1 гадзіны працы 5 рублёў 03 капейкі

Заяўкі прымаюцца па скарочаным нумары

135 альбо 24085

Друкаваць