Важным, асабліва хвалюючым і свяшчэнным этапам сустрэчы ў рамках патрыятычнага марафону стала наведванне ўрочышча Стасіна — месца смутку і болю Столінскай зямлі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Стасіна стала месцам страшнай трагедыі: тут нямецка-фашысцкімі захопнікамі было расстраляна больш за 12,5 тысяч мірных жыхароў — жанчын, старых і зусім маленькіх дзяцей…
Гасцям расказалі пра жудасныя падзеі тых гадоў, генацыд беларускага народа і нечалавечыя выпрабаванні, якія выпалі на долю нашых землякоў.
Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць бязвінна загінулых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да мемарыяла
Захаванне гістарычнай праўды пра такія трагічныя старонкі нашай мінуўшчыны — гэта наш свяшчэнны абавязак. Пакуль мы памятаем — мы адзіныя, і мір на нашай зямлі будзе непарушным!





